Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць!

23.02.2024

З  самага ранку 23 лютага выхаванцы рознаўзроставай групы ад 4 да 6 гадоў павіншавалі сваіх тат і дзядуль з Днём абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Падарылі самыя  каштоўныя ў свеце падарункі- зробленыя сваімі рукамі. У другой палове дня распавялі гаворку пра беларускае войска, яго ганаровы абавязак ахоўваць і аберагаць спакой і бяспеку Радзімы.

Віншуем усіх мужчын з цудоўным святам! Жадаем заўсёды быць прыкладам для сваіх дзяцей і апорай для сваёй сям’і. Здароўя, дабра  і дабрабыту вам і вашым родным.

        

 

Меню раздзела