Адзіны дзень бяспекі

21.09.2023

З нагоды Адзінага дня бяспекі ў госці да выхаванцаў завітаў пажарны – выратавальнік Мухтар, які прыгадаў дзецям правілы бяспекі жыццядзейнасці ў розных сітуацыях: побыце, прыродзе, на дарозе. Разам з ім хлопчыкі і дзяўчынкі рознаўзроставай групы ад 4 да 6 гадоў узнавілі алгарытмы выкліку пажарнай службы, хуткай дапамогі,міліцыі. З выхаванцамі былі арганізаваны гульні тыпу “Сонейка бяспекі”, “Добра – дрэнна”, “Небяспечныя прадметы вакол нас”.
У другой палове дня выхаванцы разгарнулі старонкі пропісаў бяспекі.


Мы, канешне, люд маленькі,

Аднак, правілы бяспекі знаем

І штодня іх паўтараем…

Меню раздзела