Дзень талерантанасці. Я і ты – добрыя сябры
15.09.202315 верасня ў нашай ўстанове дашкольнай дукацыі адбыўся Дзень талерантнасці. Гэты дзень для нашых выхаванцаў быў напоўнены новымі ўражаннямі і эмоцыямі. На пачатку выхавальнікі дашкольнай адукацыі расказала дзецям аб гісторыі ўзнікнення свята і значэнні гэтага слова. Пасля выхаванцы даведаліся як вітаюць адзін другога людзі ў розных кутках нашай неабсяжнай планеты і паспрабавалі павітацца па рознаму.
Затым пагулялі ў гульню “Мы ўсе падобныя і такія розныя”, адшукалі прыкметы падабенства і адрознення з сябрам.
Лагічным акордам Дня талерантнасці стала стварэнне дрэва сяброўства, якое ўпрыгожыла раздзявальню групы.