Падарожжа ў свет музыкі і творчасці

06.09.2023

Прыгожым вераснёўскім днём хлопчыкі і дзяўчынкі рознаўзроставай групы ад 4 да 6 гадоў разам з сваім выхавальнікам адправіліся ў вандроўку да сваіх даўніх сяброў – супрацоўнікаў мясцовага Дома культуры.

         На парозе ўтульнага дома іх сустрэла дырэктар Валянціна Вячаславаўна Кучынская  і прапанавала ім вандроўку ў свет музыкі і прыгожых рэчаў. Кіраўнік мастацкай студыі “Сузор’е” Ганна Пятроўна Мартыненка расказала і паказала, якія прыгожыя вырабы ствараюць яе выхаванцы: паясы, нацюрморты, лялькі,ручнікі. Выхаванцы, нават паспрабавалі ткаць на сапраўдных кроснах. Пасля спецыяльна для дзяцей, зладзілі канцэрт удзельнікі народнага калектыву”Гарэзы”. Дзецям цяжка было стрымацца і яны пусціліся ў скокі.

         Цікавая вандроўка прадоўжылася ў мясцовай бібліятэцы. Ларыса Паўлаўна Курлюта расказала дзецям аб новых выданнях дзіцячай літаратуры і аб тым, што кніжкі ў бібліятэцы ніколі не блытаюцца

Меню раздзела