Навагоднія цуды ад Дзядулі Мароза

29.12.2022
29 снежная ва ўстанове адукацыі прайшлі навагоднія ранішнікі. У госці да дзяцей завіталі Дзядуля Мароз, Снягурка і Дамавёнак.

   Сустрэчы прайшлі весела, ярка і насычана. Дзеці спявалі песні, вадзілі карагоды, расказвалі вершы. У заканчэнні свята кожны атрымаў  салодкі падарунак ад Дзядулі Мароза і Снягуркі.

    Парадаваць дзяцей атрымалася дзякуючы нашым шэфам. Выказваем падзяку дырэктарам ААТ "ТБЗ Неман" Камейшу Міхаілу Францавічу і ААТ "Шашкі" Кучынскаму Паўлу Уладзіслававічу.

Меню раздзела