Настаўнік года Стаўбцоўскага раёна - 2023

15.12.2022
У Стаўбцоўскім раёне праходзіць другі этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага педагагічнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Стаўбцоўскага раёна -2023".

   Ад установы адукацыі ў намінацыі "Выхавальнік дашкольнай адукацыі" прымае ўдзел выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі Калкоўская Наталля Уладзіміраўна.

Канкурсанты праходзілі тэсціраванне па педагогіцы і псіхалогіі.

    Праводзілі адкрыты занятак у групе ўстановы адукацыі, якая вызначана аргкамітэтам для правядзення конкурснага мерапрыемства па адпаведнай адукацыйнай галіне па асобным графіку.

 

    Наперадзе - майстар-клас для педагагічных работнікаў ва ўстанове адукацыі, якая вызначана аргкамітэтам для правядзення конкурснага мерапрыемства (па асобным графіку). Тэму майстар-класа вызначае ўдзельнік конкурсу. 

Пажадаем поспехаў усім канкурсантам!

Меню раздзела