Калі кожны будзе добрым, свет ад дабрыні стане неверагодным!
16.11.2022У групе інтэграванага навучання выхавання ад 4 да 6 гадоў быў праведзены тэматычны занятак “Сябруюць людзі на планеце”, які быў насычаны гульнямі, цікавымі заданнямі для выхаванцаў .
У другой палове дня хлопчыкі і дзяўчынкі разам з дарослымі абмеркавалі сэнс беларускіх прымавак: “Дабро рабі – дабро будзе”, “Добрая справа не гарыць і не тоне”, “Ад дабра яшчэ ніхто не ўцёк”, пагулялі ў музычную гульню “У гэтай зале ўсе сябры”.
Самыя маленькія выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі ўпрыгожылі групавы пакой казачнай Кветкай дабрыні, пялёсткамі якой сталі далонькі хлопыкаў і дзяўчынак, сталі ўдзельнікамі гульняў на развіццё пазнавальнай сферы “Пярынка дабрыні для майго сябра”, “ Я табе на вушка слоўца прашапчу”.