Мілая матуля, я цябе люблю!

14.10.2022
Тэматычны тыдзень Маці ва ўстанове адукацыі прайшоў насычана і цікава.

    Дзеці разважалі, чаму матуля позна спаць кладзецца, як можна ёй дапамагчы, што зрабіць, каб матуля радавалася.

    У рамках акцыі міласэрнасці віншаванне з Днем маці атрымалі былыя супрацоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі.

    Дзеці развучвалі вершы і песні пра матулю, рыхтавалі падарункі самым дарагім. А ў святочны дзень адправілі відэапаштоўку з віншаваннем пад назвай "Са святам дарагія, матулі".

    А група інтэграванага навучання і выхавання ад 4 да 6 гадоў яшчэ і фотачэлендж "Мая матуля лепшая ў свеце".

 

Меню раздзела