Агульны бацькоўскі сход
16.09.2022На бацькоўскім сходзе былі асвечаны наступныя пытанні:
- Аб гатоўнасці ўстановы адукацыі і асноўных напрамках дзейнасці ў 2022/2023 навучальным годзе.
Інфармацыя загадчыка Н.І. Лукшы.
- Аб фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму ва ўстанове адукацыі ва ўмовах сямейнага выхавання.
Інфармацыя выхавальніка дашкольнай адукацыі Л.В.Бізгень.
- Аб забеспячэніі бяспечных і здароўезберагальных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі і дома, прафілактыка дзіцячага траўматызму.
Інфармацыя загадчыка Н.І. Лукшы.
- Аб рабоце апякунскага савета ўстановы дашкольнай адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе. Абранне новага складу апякунскага савета на бягучы навучальны год.
Інфармацыя сакратара апякунскага савета Л.В. Бізгень.
Загадчык установы адукацыі Лукша Н.І. выказала шчырыя словы ўдзянасці ад дзяцей і дарослых арганізацыям і іх кіраўнікам, якія дапамаглі ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года. А менавіта: Камейшу М.Ф, дырэктару ААТ "ТБЗ "Неман", Кучынскаму П.У. дырэктару ААТ "Шашкі".
Наталля Іванаўна таксама акцэнтавала ўвагу прысутных, што адказнасць бацькоў за выхаванне і догляд дзяцей, замацавана ў нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь. Таму асноўная задача ўстановы адукацыі і сям'і - забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання дзяцей і фарміраванне ў іх асноў бяспечных паводзін.
Падчас сходу пытанні бяспекі агучыла іІнспектар Стаўбцоўскага РАНС Салей В.Я. напомніла бацькам аб іх асноўным абавязку - забеспячэнне бяспечных умоў пражывання дзяцей у сям'і. За маленькімі дзецьмі, перш за ўсё, трэба глядзець і не пакідаць адных, гэта самая дзейсная мера.
А медыцынская сястра Сініцкая Н.А. падкрэсліла, што асноўны складнік здароўя - гэта прафілактыка захворванняў, акрэсліла неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы, пажадала моцнага здароўя дарослым і дзецям.