Aкцыя “Адзіны дзень бяспекі”
22.09.2022Тэматычны дзень ва ўсіх узроставых групах пачаўся з паўтарэння патрабаванняў пажарнай бяспекі. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі нагадалі, да чаго можа прывесці свавольства з агнём, правілы пажарнай бяспекі, замацавалі іх у дыдактычных гульнях.
Былі арганізаваны гутаркі з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў аб адказнасці за бяспеку сваіх дзяцей. а ў кутках для бацькоў размешчаны буклеты “ Бяспечнае дзяцінства ў кожнай сям'і”, “Якую небяспеку для дзіцяці тоіць у сабе дарога”.
Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі замацаваць у дашкольнікаў уяўленніі ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, якія, безумоўна, спатрэбяцца ім у далейшым жыцці. Бо бяспека дзяцей у многім залежыць і ад іх саміх, ад іх ведаў і ўменняў паводзіць сябе ў крытычнай сітуацыі.