Мы розныя, мы разам

16.09.2022

    Напярэдадні Дня народнага адзінства ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў тэматычны дзень пад агульнай назвай "Мы розныя, мы разам". Ва ўрачыстых абставінах была праведзена цырымонія  ўздыму Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, праслуханы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Пасля цырымоніі выхаванцы разам з педагогамі ўсклалі да помніка воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

    На працягу дня выхаванцы рознаўзроставай групы стварылі тэматычны плакат з аднайменнай назвай.

   А рабяты групы інтэграванага навучання і выхавання чыталі творы беларускіх пісьменнікаў М.Пазнякоў "Беларусь", Ю.Свірка "Мы-беларусы". На занятках паразважалі аб значнасці сяброўства, да аднагодкаў і дарослых, людзей іншай нацыянальнасці, бежанцаў, інвалідаў.

    Дарослыя таксама не засталіся ў баку ад значнай падзеі. На агульным бацькоўскім сходзе загадчык павіншавала прысутных са святам, адзначыла важнасць аб'ектыўных адносін усяго грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства ўсяго беларускага народа.

 

 

Меню раздзела