Падарожжа ў храм Сабора Беларускіх святых
26.07.2022Выхаванцы дзіцячага сада здзейснілі экскурсію ў Храм Сабора беларускіх святых. Настаяльнік храма іерэй Сергій нагадаў хлопчыкам і дзяўчынкам правілы паводзін у храме.
З цікавага, шчырага расповяду рабяты даведаліся аб асаблівасцях пабудовы храма, аб іконах якія з’ўляюцца галоўнымі яе каштоўнасцямі. Іерэй Сергій расказаў экскурсантам для чаго патрэбна ставіць свечкі, як правільна падыходзіць да іконы, пакланяцца святыням.
Па завяршэнні экскурсіі іерэй Сергій пажадаў дзецям, каб яны былі палухмянымі, заўсёды дапамагалі адзін аднаму, бо за ўсімі учынкамі кожнага чалавека назірае Іісус Хрыстос. Падкрэсліў, што дзеянні, якія здзяйсняе кожны чалавек, нават дзіця, заўсёды адбываюцца на вачах ў Бога.