Маляўнічымі куткамі роднай вёскі
04.07.2022Выхаванцы рознаўзроставай групы ад 4 да 6 гадоў працягваюць серыю захапляльных падарожжаў па маляўнічых кутках роднай вёскі.
Сёння яны разам з дарослымі пабывалі на маляўнічым возеры, што знаходзіцца па вуліцы Савецкай, акурат бліз мясцовага аддзялення сувязі.
Маленькія знаўцы прыроды паназіралі на насякомымі і раслінамі вадаёма, сплялі вянок з палявых траў, намалявалі дзівосных жукоў прыхопленымі з сабой выяўленчымі матэрыяламі. Пашчасціла хлопчыкам і дзяўчынкам пазнаёміцца з мясцовымі рыбакамі.
Добрым падарункам перад самым адыходам стала праслухоўванне спеваў лягушачага хору.
Прадаўжай радаваць нас цікавымі адкрыццямі, вясёлае звонкагалосае Лета!!!