Жыву ў Беларусі, і гэтым ганаруся!

01.07.2022
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў тэматычны дзень, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

    У госці да дзяцей завітала лялька Алеся, якая распавядала пра гісторыю і традыцыі беларускага народа, паходжаннем назвы краіны - Беларусь. Выхаванцы выконвалі розныя заданні "Якія кветкі на гербе Беларусі", "Злучы контуры краіны по кропкам", "Скажы па-беларуску". Разам з выхавальнікам наведалі і ўсклалі кветкі да помніка воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Любоў да Радзімы, месца, дзе нарадзіліся і выраслі - каштоўнасць, якую пачынаем выхоўваць з ранніх гадоў. Любоў пачынаецца з самых маленькіх крокаў. Са святам, паважаныя сябры!

 

  

 

Меню раздзела