Азбука бяспекі
10.06.2022З 6 па 10 чэрвеня ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень Бяспекі.
З мэтай замацавання уяўленняў па асновах бяспекі жыццядзейнасці дзеці ўсіх узроставых груп паўтаралі і замацоўвалі асновы бяспечных паводзін у прыродзе, на вуліцы і ў хатніх умовах.
З выхаванцамі праводзіліся тэматычныя гутаркі, дыдактычныя гульні, вырашэнне праблемных сітуацый.
Атрыманыя веды дашкаляты замацоўвалі ў выяўленчай дзейнасці і ў розных гульнях.