Запалі сваю зорку!
17.12.2021 У рамках правядзення раённага фестывалю творчасці дзяцей-інвалідаў «Запалі сваю зорку " і з мэтай фарміравання талерантнага стаўлення да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем дзяцей-інвалідаў выхаванцы дзіцячага сада гуртам рыхтавалі інтэрактыўную паштоўку для дзяцей з інваліднасцю.
Дзеці з задавальненнем чыталі вершы, рыхтавалі навагоднія ўпрыгожванні - сняжынкі, якія закружылі іх у чароўным танцы. Стараліся і малыя, і дарослыя... Няхай спраўдзяцца ўсе вашы самыя запаветныя мары!