“Снегіры, сінічкі, сыплю вам пшанічкі…..”

02.12.2021
З надыходам першых маразоў выхаванцы нашай ўстановы дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у развешванні кармушак і арганізацыі падкормкі птушак.

   Варта адзначыць, што ў рознаўзроставай групе ад 4 да 6 гадоў прайшоў тэматычны тыдзень “Мае пярнатыя браты, птушкі Беларусі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі  гуртам паразважалі над тым, дзе жыве сініца, чаму пачырванеў снегір, склалаі калектыўны расказ “Птушкі Беларусі. Гэта цікава ведаць!”, пафантазіравалі на тэму “Як варона ў вырай лётала”, адшукалі птушыныя сляды на снезе.

   Тэматычны тыдзень дазволіў выхаванцам  развіць  уяўленні аб зімуючых птушках роднага краю, асаблівасцях іх знешняга выгляду, вобразе жыцця, харчавання, паглыбіць кругагляд маленькіх заўцаў прыроды.

 

Меню раздзела