Вынікі акцыі "Здай макулатуру - выратуй дрэва"

03.12.2021
У рамках раённага этапа абласнога конкурсу па збору макулатуры "Збяры макулатуру – выратуй дрэва” ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла аднайменная акцыя.

   Выхаванцы дзіцячага сада разам са сваімі бацькамі, выхавальнікамі старанна прыняліся за справу...

    Па выніках акцыі найбольш макулатуры  сабралі выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання ад 2 да 4 гадоў, дзякуючы Русецкай Сафіі, якая разам са сваёй матуляй здолелі сабраць найбольшую колькасць дадзенага другаразовага рэсурса.

   Віншуем пераможцу! Падрабязней тут...

    Атрыманыя грашовыя сродкі былі пералічаны на дабрачынны рахунак фонда А.Талая  на падтрымку праекта па стварэнні памятных знакаў «Жывая памяць удзячных пакаленняў».

 

Меню раздзела