Прывітанне з аграгарадка Калодзішчы

01.12.2021
Выхаванцы рознаўзроставай групы ад 4 да 6 гадоў у рамках сацыяльна – педагагічнага праекта “Ліст сябру” атрымалі ліст ад выхаванцаў дзіцячага сада № 2 аг. Калодзішчы.

   У сваёй паштоўцы хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся ўражаннямі аб наведванні нядаўна адрамантаванага чыгуначнага вакзала. Дарэчы, чыгунка злучае горад Мінск і горад Оршу.

   У пісьме размешчаны QR-код.  Перашоўшы па спасылцы, выхаванцы сада пазнаёміліся з цікавымі малюнкамі  новых сяброў.

   Чакайце сустрэчны ліст, нашы новыя сябры! Мы раскажам вам аб населеным пункце, нашай малой радзіме!

 

 

Меню раздзела