Агульны бацькоўскі сход

10.09.2021
10 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў агульны бацькоўскі сход, які быў прысвечаны пачатку новага навучальнага года.

  Сярод запрошаных прысутнічала Дубовік Н.У. Першы сакратар раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі ад камуністаў раёна і ад Стаўбцоўскай раённай інспекцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сарока А.Г. павіншавала з пачаткам новага навучальнага года і падарыла выхаванцам ДУА "Шашкоўскі дзіцячы сад" сертыфікат на набыццё цацак. А дарослым - сувенірны каляндарык з тэкстам Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

     Загадчык установы адукацыі выказала шчырыя словы ўдзянасці ад дзяцей і дарослых Ніне Уладзіміраўне, Аляксандру Генадзьевічу за дапамогу. А таксама ўсім арганізацыям і іх кіраўнікам, якія дапамаглі ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года. А менавіта: Камейшу М.Ф, дырэктару ААТ "ТБЗ "Неман", Захарчуку С.Д., дырэктару ААТ "Агранёманскі", Кажушку Г.В., дырэктару дзяржаўнай установы "Стаўбцоўскі лясгас".

На сходзе былі асвечаны наступныя пытанні:

  1. Аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе.
  2. Аб забеспячэнні бяспечных і здароўзберагальных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі, прафілактыка дзіцячага траўматызму.                   2.1. Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у распаўсюджвання вірусных інфекцый, у тым ліку COVID-19.
  3. Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў неблаганадзейных сем’ях.
  4. Аб рабоце апякунскага савета ўстановы дашкольнай адукацыі. Абранне новага складу апякунскага савета на бягучы навучальны год.

   

Меню раздзела