Снежная казка на пляцоўках дзіцячага сада

05.02.2021
Зіма ў нас доўгая і халодная, а нашы выхаванцы і іх бацькі чакаюць яе з нецярпеннем. Яны ведаюць, як толькі выпадзе снег, на ўчастку дзіцячага сада з'явяцца снежныя казачныя фігуры-персанажы любімых казак, жывёлы, горкі, лабірынты.

     Зіма-раздолле для зімовых гульняў і забаў. Колькі весялосці, радасці і задавальнення дастаўляюць дзецям гульні ў сняжкі, катанне на санках, лыжах або каньках.
    Штогод зімой, пляцоўкі нашага дзіцячага сада ператвараюцца ў снежную казку. Дзецям вельмі падабаецца гуляць на зімовых пляцоўках, а з пабудовамі ўдвая цікавей.
    Снежныя пабудовы - не толькі зімовае ўпрыгожванне дзіцячых пляцовак, але і магутны педагагічны сродак, які разівае дзіцячую фантазію, дае новыя сюжэты для гульняў. Стварэнне снежных фігур-цікавы занятак, які дапамагае выхавальнікам рацыянальна арганізаваць час знаходжання выхаванцаў на свежым паветры, стварыць умовы для развіцця самастойнай гульнявой, мастацка-творчай і пазнавальнай дзейнасці, рухальнай актыўнасці.

Меню раздзела