Пасяджэнне раённага клуба "Наватар"

05.11.2020
05.11.2020 на базе ўстановы дашкольнай адукацыі адбылося пасяджэнне раённага клуба "Наватар" па тэме "«Арганізацыйна-метадычныя аспекты педагагічнай дзейнасці па далучэнні выхаванцаў да культурна-гістарычнай спадчыны малой радзімы на аснове зместу адукацыйнай галіны «Дзіця і грамадства»".

      Бізгень Людміла Васільеўна, кіраўнік клуба, прадставіла выхавальнікам дашкольнай адукацыі  інфармацыйнае паведамленне «Арганізацыйна-метадычны аспект педагагічнай дзейнасці па далучэнні выхаванцаў да культурна-гістарычнай спадчыны малой радзімы на аснове зместу адукацыйнай галіны «Дзіця і грамадства» і творчую презентацыю з вопыту работы "Захоўваем  будучыню ". 

    Выхавальнік дашкольнай адукацыі Калкоўская Н.У. прэзентавала работу арт-студыі для бацькоў і дзяцей «У добрага кораня – добрыя парасткі».

     Члены клуба сталі ўдзельнікамі каманднай гульні "Што? Дзе? Калі?"  і майстар-класа «Набор для творчасці «Лазінка-АРТ» – Каласок з папяровай лазы».

     Добрым здабыткам для ўдзельнікаў мерапрыемства стала прэзентацыя калегамі хатняга задання. Прадстаўленыя гульні - змястоўны і варыятыўны матэрыял, які знойдзе прымяненне ў адукацыйным працэсе.

 

Меню раздзела