Міжнародны Дзень беларускай мовы
21.02.2020З нагоды гэтага дня, з мэтай папулярызацыі роднай мовы, фарміравання сацыяльнага вопыту на аснове ўключэння дзіцяці ў сістэму сацыяльных зносін ва ўстанове дашкольнай адукацыі адбылося тэматычнае мерапрыемства “Жыву ў Беларусі, і гэтым ганаруся”. У цікавай і займальнай форме маленькія беларусы яшчэ раз прыгадалі беларускія прыказкі і прымаўкі, пагулялі ў беларускія народныя гульні, заспявалі беларускія песні.
Разам з педагогамі выхаванцы гулялі ў настольна – друкаваныя гульні, дарэчы, частка якіх выраблена рукамі педагогаў: “Мінск і вобласці”, “Што вырабляюць на прадпрыемствах Беларусі”.Таксама спрабавалі сябе ў якасці дызайнераў беларускага адзення “Строй для Янкі і Марылькі”.
Завершыўся дзень літаратурным падарожжам па старонках беларускіх народных казак “Моўныя скарбы роднага краю”.
Кожны з педагогаў нашай ўстановы ў гэты дзень імкнуўся давесці да дзяцей нескладаную выснову- кожны, хто жыве ў Беларусі павінен гаварыць на мове сваіх продкаў. Казалі: “ Ведай, яшчэ ўчора ты не гаварыў па – беларуску, сёння размаўляеш на “трасянцы”, а заўтра будзеш гаварыць на чыстай, нібы крыніца, мове нашых продкаў!
Дык давайце кожны з нас, беларусаў, пачне гаварыць на СВАЁЙ мове сёння! Пачне з сябе самога!
Гучы, родная мова!