Перад вачыма альбом з фотаздымкі, пажаўцелымі ад часу старонкамі... За кожным хаваецца гісторыя ўзнікнення і жыццядзейнасці нашага дзіцячага садка. У своеасаблівым летапісе сабраны ўспаміны супрацоўнікаў таго часу. З запісаў мы даведваемся аб святах і буднях калектыву, першых выхаванцах.
Таму мы вырашылі менавіта вуснамі сведкаў пазнаёміць вас, паважаныя сябры, з гісторыяй дзіцячага садка торфабрыкетнага завода "Неман".
Першыя выхаванцы садка
Яны пачыналі гісторыю садка
Не гледзячы на тое, што назва дзіцячага садка сёння іншая - дзяржаўная ўстанова адукацыі "Шашкоўскі дзіцячы сад", установа працягвае пачатую справу. Пакоі поўняцца "шчабятаннем" новых выхаванцаў, на змену прыйшоў новы калектыў. Аднак у сэрцы кожнага з нас жыве пяшчота і гонар аб тых, хто першым прыйшоў сюды, рупліва і шчыра выконваў сваю справу.