Пра нас

   У 2020/2021 навучальным годзе Дзяржаўную ўстанову адукацыі "Шашкоўскі дзіцячы сад" наведваюць 22 выхаванцы.

Функцыянуюць 2 групы:

рознаўзроставая група (ад двух да чатырох гадоў)

група інтэграванага навучання і выхавання (ад чатырох да шасці гадоў).

    Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ва ўстанове адукацыі на беларускай мове.

    Аказваюцца платныя адукацыйныя паслугі на платнай аснове: Харэаграфія "Вясёлы абцасік".

    Адукацыйны працэс здзяйсняюць 3 выхавальнікі дашкольнай адукацыі, настаўнік-дэфектолаг, музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання - ўнутраныя сумяшчальнікі.
    Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання дашкольнай адукацыі, у тым ліку аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі выхаванцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.