Арт-студыя "У добрага кораня - добрыя парасткі"

Вітаем  Вас, шаноўныя,

у арт-студыі  “У добрага кораня – добрыя парасткі”!     

Запрашаем, запрашаем,

Рады дарагім гасцям!

Гуртам усе паабяцаем -

Тут не будзе сумна Вам!

Разам цуды паствараем,

Памалюем, пагуляем.

Далучайцеся да нас,

Не хапае толькі вас!

      Шмат у сучасным жыцці цікавага і незвычайнага. Аднак, на нашу думку, больш рэдкім і незвычайным з’яўляецца сёння зацікаўленасць старонкамі нашай нацыянальнай спадчыны, культурай беларускага народа, вырабам дэкаратыўна – прыкладных прадметаў і рэчаў, якія існуюць у Беларусі шмат гадоў.

     Як жа нам, дарослым, зацікаўленым у адраджэнні нацыянальных традыцый і рамяства, перадаць гэты каштоўны скарб нашым сенняшнім дашкольнікам?  

     Як не даць згаснуць іскрынцы адметнага? Таго, што робіць нас непаўторнымі, самабытнымі, унікальнымі? Таго, што адрознівае нас, беларусаў, ад прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей?

   Творчая група педагогаў нашай установы паспрабавала пракласці першыя крокі ў гэтым накірунку,

і стварыла  арт-студыю “У добрага кораня - добрыя парасткі”.  

     Як вядома ў кожным утульным доме павінен быць гаспадар. Арт-студыя         

“У добрага кораня – добрыя парасткі” -  не выключэнне.

     Знаёмцеся! Спадар Бульбаш - лепшы ў свеце казачнік, майстра на ўсе рукі, дапытлівы вынаходнік, які мае "стос  ідэй" для творчых людзей.

     Дэвіз Бульбаша: "З рамяством дружыць – у жыцці не тужыць!"