Зборнік "Крош-падарожнік. Нататкі з Краіны Бяспекі"

Паважаныя дарослыя!

 

  Менавіта мы павінны памятаць, што бяспека – гэта вобраз жыцця, гарант здароўя і шчаслівай будучыні нашых агульных дзяцей, забеспячэнне аховы іх ад пагроз.

  прадстаўляем Вам вынік працы творчай групы педагогаў ДУА «Шашкоўскі дзіцячы сад» - зборнік «Падарожжа Кроша ў Краіну Бяспекі», які ўяўляе сабой сістэматызаваны матэрыял па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей ад 3 да 6 гадоў згодна патрабаванням вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

  Запланаваныя вынікі засваення выхаванцамі вучэбнай праграмы ўмоўна падзелены на пяць тэматычных блокаў: «Бяспека дома», «Бяспека ў прыродзе», «Пажарная бяспека», «Правілы дарожнага руху», «Соцыум».

 

  Пабуджайце дзіця думаць аб сваёй бяспецы. Памятайце, што для дзіцяці вельмі важны ВАШ станоўчы прыклад і выкананне ВАМІ правіл бяспечных паводзін.

 

  Спадзяёмся, што створаны намі зборнік будзе карысны для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі, а таксама можа быць выкарыстаны бацькамі для сумеснага  баўлення вольнага часу.

Відэакіраванне

Адпраўляйцеся разам з вашым дзіцем у цікавае і захапляльнае падарожжа

ў Краіну Бяспекі:  вывучайце,  замацоўвайце, узнаўляйце

самыя важныя правілы ў жыцці -  ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ.

Згарнуць

Бяспека ў прыродзе

Правілы дарожнага руху

Пажарная бяспека

Бяспека дома

Соцыум