Лес маёй сям'і ў гісторыі краіны

16.05.2022
Безумоўна, самая галоўная каштоўнасць у жыцці кожнага чалавека - сям'я. Сям'я - гэта аснова, якая дае дзіцяці ўсе неабходныя чалавечыя якасці, закладкі падмурка станаўлення і развіцця будучай асобы. Пра значнасць сям'і ў жыцці кожнага чалавека пачынаюць весці гаворку з ранняга дзяцінства.

   У нашай установе дашкольнай адукацыі ўвесь мінулы тыдзень быў прысвечаны Дню сям'і.

   Ва ўсіх узроставых групах прайшлі тэматычныя гутаркі «Я і мая сям'я», «Старонкі сямейнага альбома», «Мама, тата, брат і я - разам дружная сям'я».

  Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання ад 2 да 4 гадоў стварылі пачастункі для членаў сваёй сям'і з афарбаванага каляровага цеста. 

    Усе хлопчыкі і дзяўчынкі разам з дарослымі прынялі ўдзел у выставе сумеснай творчасці "Збяры Беларусь у сваім сэрцы". На выставе былі прадстаўлены цікавыя малюнкі і сувеніры вырабленыя рукамі дарослых і дзяцей.     

    Упрыгожылі тэрыторыю дзіцячага садка дзіцячыя малюнкі крэйдай на асфальце «Мы малюем сямю».

    Заключным акордам дзейнасці стаў удзел у фотавыставе «Сямейнае падарожжа па роднай Беларусі», дзе кожная сям'я падзялілася цікавымі сямейнымі фотаздымкамі з падарожжаў па роднай краіне.

Меню раздзела