Ліст сябру

23.11.2021
Сення дзеці рознаўзроставай групы (ад 4 да 6 гадоў) у рамках абласнога сацыяльна-педагагічнага праекта "Ліст сябру" атрымалі сяброўскую вестку ад выхаванцаў ДУА "Пяршайскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

     У атрыманым лісце маленькія краязнаўцы падзяліліся ўражаннямі аб наведванні мясцовага парка з помнікам "Загінуўшым землякам". Разам са сваім выхавальнікам хлопчыкі і дзяўчынкі распавялі аб прыгажосці роднай вескі, яе адметных краявідах і запрасілі да  сябе ў госці. 

Чакайце ліст і ад нас, нашы новыя сябры!

Мы раскажам вам аб нашай новай вёсцы.

Меню раздзела