Экскурсія ў школу

15.11.2021
У рамках пераемнасці з установай агульнай сярэдняй адукацыі выхаванцы рознаўзроставай групы (ад 4 да 6 гадоў) наведалі ДУА "Шашкоўская сярэдняя школа".

    Будучыя першакласнікі- частыя госці ў школе. А сёння разам з дарослымі пабывалі ў трэнажорнай і спартыўнай залах.

  Маленькія спартсмены разам з настаўнікам фізічнай культуры Юрыям Аляксандравічам паспрабавалі свае сілы на велатрэнажоры і бегавой дарожцы, гуртам зрабілі спробу ўзняць штангу.

  Пасля, перайшоўшы ў спартыўную залу, выканалі комплекс практыкаванняў з мячамі, пагулялі ў рухомыя гульні.

Чакай нас, школа, хутка і мы папоўнім рады тваіх лепшых вучняў!!

Падрабязней глядзець у фотагалерэі...

Меню раздзела