Ліст сябру

16.11.2021
У рамках рэалізацыі абласнога сацыяльна – педагагічнага праекта “Ліст сябру” выхаванцы рознаўзроставай групы ад 4 да 6 гадоў разам са сваім выхавальнікам наведалі мясцовы Дом культуры, пад дахам якога ўтульна размясцілася студыя дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва “Сузор’е”.

  

    Гаспадыня студыі Мартыненка Ганна Пятроўна расказала і паказала, якія цуды сваімі рукамі ўжо здольныя ствараць яе выхаванцы.

     Ганна Пятроўна правяла майстар – клас па стварэнні простага габелена. Вярнуўшыся ў дзіцячы сад, хлопчыкі і дзяўчынкі адлюстравалі свае ўражанні ў малюнках. Пасля гуртам напісалі ліст і адаслалі яго выхаванцам старшай групы ДУА “Дзераўнянскія яслі – сад”.

Чакаем вашых лістоў, сябры!

Падрабязней глядзіце ў фотагалерэі...

Меню раздзела