Дзень маці

14.10.2021

    Адменным цяплом, шчырасцю, чысцінёй і ўтульнасцю напоўнена гэта светлае слова. Мама…

    Быць мамай – гэта зусім асаблівы ровень успрымання жыцця, клопату і адказнасці.

    Быць мамай – гэта штодзённая, часта незаўважная, але неацэнная праца, гэта бязмежнае самаахвяраванне, цярплівасць, уменне пераадольваць выпрабаванні, невымерная пяшчота і разуменне.

     Быць мамай – гэта адкрываць у сабе лепшыя чалавечыя якасці: дабрыню, спагадлівасць, бескарыслівасць, сумленнасць.

     Дарагія нашы матулі, матулькі, мамулі! Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць, мільён усмешак, цяпла і кахання! Няхай усе распачынанні будуць паспяховымі, а дзеці дораць нагоду для гонару! Жадаем Вам і вашым блізкім моцнага здароўя, росквіту, гармоніі і выканання самых запаветных жаданняў! Прыміце самыя шчырыя словы падзякі за Вашу неацэнную працу!

 Прыміце, калі ласка, віншаванні ад вашых дзетак.

Глядзець тут... Віншаванне ад выхаванцаў ДУА "Шашкоўскі дзіцячы сад".

Меню раздзела