ХІ педагагічны марафон спецыялістаў сістэмы адукацыі Мінскай вобласці

04.10.2021
Першы дзень ХІ педагагічнага марафона спецыялістаў сістэмы адукацыі Мінскай вобласці "Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм - ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны" ва ўстанове адукацыі прайшоў пад тэмай "Наша прафесія - выхоўваць будучыню".

    У рамках педагагічнага марафона выхавальнік дашкольнай адукацыі Калкоўская Н.У. прадставіла презентацыю вопыту работы "Дакраніся да каранёў сваіх".

   Мерапрыемства арыентавана на фарміраванне ў выхаванцаў любові да сваёй малой радзімы, усведамлення сваёй прыналежнасці да беларускага народа і клапатлівых адносін да яго духоўнай, матэрыяльнай і прыроднай спадчыны.