Парады настаўніка-дэфектолага

10 простых парад настаўніка-дэфектолага бацькам

 

     Гаворка дзіцяці развіваецца пад уплывам гаворкі дарослых і ў значнай меры залежыць ад дастатковай маўленчай практыкі, звычайнага сацыяльнага і маўленчага асяроддзя, ад выхавання і навучання, якія пачынаюцца з першых дзён яго жыцця.

    1. Размаўляйце са сваім дзіцём падчас усіх відаў дзейнасці, такіх як падрыхтоўка ежы, уборка, апрананне-распрананне, гульня, шпацыр і г.д. Кажыце пра тое, што вы робіце, назірайце, што робіць дзіця, што робяць іншыя людзі і што бачыць ваша дзіця.

    2. Размаўляйце, выкарыстоўваючы ПРАВІЛЬНА пабудаваныя сказы. Вашы  сказы павінна быць на 1-2 словы даўжэйшымі, чым у дзіцяці. Калі ваша дзіця пакуль яшчэ  гаворыць толькі аднаслоўнымі сказамі, то ваша фраза павінна складацца з 2 слоў.

    3. Задавайце АДКРЫТЫЯ пытанні. Гэта будзе стымуляваць ваша дзіцявыкарыстоўваць некалькі слоў для адказу. Напрыклад, спытайце "Што ён робіць?" замест «Ёнгуляе?».

     4. Вытрымлівайце  паўзу, каб у дзіцяці была магчымасць сказаць нешта і адказваць на пытанні.

      5. Слухайце гукі і шумы. Спытаеце: «Што гэта?», “Што ты чуеш?”  Гэта можа быць брэх сабакі, шум ветру,  шум матора самалёта і г.д.

    6. Распавядзіце кароткую гісторыю. Затым дапамажыце дзіцяці распавесці гэту ж гісторыю Вам ці каму-небудзь яшчэ.

     7. Калі  дзіця ўжывае ўсяго толькі некалькі слоў у гаворцы, дапамагайце яму ўзбагачаць сваю гаворку новымі словамі. Абярыце 5-6 слоў (часткі цела, цацкі, прадукты) і назавіце іх дзіцяці. Дайце яму магчымасць паўтарыць гэтыя словы. Не чакайце, што дзіця прамовіць іх выдатна. Натхніце дзіця і працягвайце  завучваць словы. Пасля таго, як дзіця прамовіла гэтыя словы, увядзіце 5-6 новых слоў. Працягвайце дадаваць словы да таго часу, пакуль дзіця не пазнае большасць прадметаў, якія акаляюць яго. Займайцеся кожны дзень.

     8. Калі дзіця назаве толькі адно слова, пачніце вучыць яго кароткім фразам. Выкарыстоўвайце словы, якія ваша дзіця ведае. Дадайце колер, памер, дзеянне. Напрыклад, калі дзіця кажа «мяч», паслядоўна навучыце яго казаць «вялікі мяч», «Танін мяч», «круглы мяч» і г.д.

    9. Большасць заняткаў праводзьце ў гульнёвай форме. Праца з дзіцём павінна актывізаваць маўленчае перайманне, фарміраваць элементы звязнага маўлення, развіваць памяць і ўвагу.

     10. Вельмі важна ўжо ў раннім узросце звярнуць увагу на маўленчае развіццё дзіцяці, а не чакаць, калі яно само загаворыць.

Выкарыстаная літаратура

 Смолянко М.В. Карэкцыйна-выхаваўчая работа ў дашкольных групах для дзяцей з агуль­ным недаразвіццём маўлення. Сб. “Коррекционная работа в дошкольных учреждениях”. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2000