Платныя адукацыйныя паслугі

 

Паважаныя бацькі!

          З мэтай  развіцця асобы дзіцяці, яго музычна – рухальных здольнасцей у працэсе далучэння да розных відаў харэаграфічнага мастацтва (народнага, бальнага, сучасных танцаў, рытмапластыкі) у нашай установе дашкольнай адукацыі арганізаваны адукацыйныя  паслугі на платнай аснове. Харэаграфія. “Вясёлы каблучок”.

На занятках вашы дзеці: 

      пазнаёмяцца  з танцавальнымі рухамі розных народных, класічных, бальных танцаў, іх гісторыяй;

   будуць закладзены асновы фарміравання ўмення перадаваць асаблівасці характару і музычна – рытмічнага малюнку пры выкананні розных народных (беларускага, рускага, украінскага, польскага, малдаўскага, татарскага, венгерскага, цыганскага і інш.), класічных, бальных  і сучасных танцаў.

    у дзіцяці пачне развівацца самастойнасць, арыгінальнасць ў стварэнні розных рытмічных і танцавальных рухаў у свабодных скоках, у прыдумванні танцаў розных персанажаў і г.д.

 

Прэйскурант кошту на платныя адукацыйныя паслугі насельніцтву,

якія аказваюцца ва ўстановах дашкольнай адукацыі з 01.09.2021

 

 

 

Выпіска з загаду ўпраўлення па

адукацыі, спорце і турызме

Стаўбцоўўскага райвыканкама

30.08.2021. № 01-07/351

 

 

Назва паслугі

Аб’ём паслугі

Кошт, руб

Заняткі харэаграфіяй “Вясёлы каблучок”

1 чал./гадз

2,43

 

 

Графік правядзення адукацыйных паслуг на платнай аснове

Харэаграфія. “Вясёлы каблучок”

 

Серада

16.05 - 16.35

Працягласць заняткаў: 30 мінут

 

Запальваем зорачкі і танцуем разам!