Тыдзень фінансавай граматнасці

22.03.2024

З нагоды тыдня фінансавай граматнасці з 18.03.2024 - 24.03.2024г.  ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Шашкоўскі дзіцячы сад”  прайшла серыя мерапрыемстваў сярод якіх гутаркі на тэму “Навошта патрэбны грошы”, “Пластыкавая картка”, “Што такое банк”.

           У рознаўзроставай групе ад 4 да 6 гадоў былі  праведзены заняткі па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства “ на тэму “Грошы”, “Даходы і расходы сямейнага бюджэту”. Пры дапамозе тэхналогіі “Трох пытанняў” гуртам вызначылі і замацавалі веды пра грошы   і іх прызначэнні.

          Выхаванцы рознаўзроставай групы ад 2 да 4 гадоў праглядзелі развіваючыя мультфільмы “Муха – Цакатуха”, “Гісторыя ўзнікнення грошай”.

          Выхаванцы праявілі высокую актыўнасць, вялікую цікавасць і паказалі добрыя веды ў галіне фінансавай граматнасці.

          А бацькі  ў Вайбер-групе пазнаёміліся з памяткамі  "Што такое заробак і кішэнныя грошы", " У чым розніца паміж патрэбамі і жаданнямі?". 

Меню раздзела